,

Том Хэнкс выпусціў дакументальны серыял пра Другую сусветную вайну: першы эпізод прысвечаны Гданьску і Польшчы

Том Хэнкс запусціў новы 20-серыйны дакументальны праект «World War II with Tom Hanks», які ўжо выходзіць на тэлеканале HISTORY Channel. Першы эпізод цалкам прысвечаны Польшчы і Гданьску, дзе ў верасні 1939 года пачалася вайна, якая стала глабальным канфліктам.

Серыял пачынаецца з падзей 1 верасня 1939 года і паказвае імклівае развіццё вайны — ад нападу на Польшчу да першых маштабных баёў у Еўропе. Асаблівая ўвага ўдзяляецца лёсам мірных жыхароў і ваенным дзеянням на польскай тэрыторыі.

Дакументальны праект складаецца з 20 эпізодаў, якія выходзяць штотыдня. Кожная серыя прысвечана асобным ключавым падзеям вайны — ад пачатку канфлікту да капітуляцыі Германіі і Японіі.

Серыял выкарыстоўвае архіўныя кадры, рэканструкцыі і каментары гісторыкаў. Паводле інфармацыі HISTORY Channel, мэта праекта — паказаць Другую сусветную вайну як «самую маштабную і пераломную падзею ў ггістории чалавецтва» і прадставіць яе праз сучасныя гістарычныя даследаванні.

Tom Hanks раней ужо ўдзельнічаў у буйных праектах пра Другую сусветную вайну, што замацавала за ім рэпутацыю аднаго з самых вядомых папулярызатараў ггістории гэтага перыяду ў кіно і на тэлебачанні.


Чытаць далей