Поморскае ваяводства аказалася сярод рэгіёнаў з самымі доўгімі тэрмінамі чакання ВНЖ: замежнікі тут чакаюць атрымання дакументаў значна даўжэй, чым у большасці іншых рэгіёнаў Польшчы. Па даным MOST, афармленне карты рэзідэнта расцягваецца больш чым на два гады, а часовы побыт — больш чым на паўтара.
Часовы від на жыхарства (czasowy pobyt) тут робяць у сярэднім 19,5 месяца. Гэта амаль два гады — даўжэй толькі ў Катовіцах (Сілезскае ваяводства) і ў Зялёнай Гуры (Любускія ваяводства).
А з пастаянным ВНЖ (stały pobyt) сітуацыя крыху лепшая — каля 12,6 месяца, што бліжэй да сярэдніх паказчыкаў па краіне.
А вось карта рэзідэнта ЕС зноў вяртае Поморскае ў «топ» па затрымках — чакаць прыйдзецца прыкладна 25,8 месяца.
А дзе хутчэй?
Розніца паміж рэгіёнамі — велізарная. Напрыклад, у Кракаве (Малопольскае ваяводства) часовы ВНЖ робяць усяго за 7,6 месяца — амаль у тры разы хутчэй. Пры гэтым нават у Варшаве (Мазавецкае ваяводства), нягледзячы на высокую нагрузку, тэрміны часта аказваюцца карацейшымі — каля года. У іншых рэгіёнах таксама прыкметна хутчэй: каля 9–11 месяцаў.
Пастаянны ВНЖ у сярэднім хутчэй за ўсё выдаюць у Любускім ваяводстве (145 дзён), а даўжэй за ўсё — у Апольскім (680)
Карту доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС у Малопольскім ваяводстве ў сярэднім атрымліваюць за 105 дзён, а ў Апольскім — за 792.
Поморскае ваяводства — адзін з самых загружаных рэгіёнаў, і гэта непасрэдна адлюстроўваецца на хуткасці працы ўжэндаў.



