Аэропорт Gdańsk па ацэнцы пасажыраў стаў лепшым у Польшчы ў штогадовым рэйтынгу AirHelp. Порт імя Леха Валенсы таксама заняў 40-е месца ў сусветным спісе.
У топ-100 увайшлі толькі два польскія аэрапорты: акрамя Gdańska, гэта варшаўскі аэрапорт імя Шапэна, які размясціўся на 64-й пазіцыі.
Пры складанні рэйтынгу пасажыры ацэньвалі пунктуальнасць рэйсаў, інфраструктуру аэрапортаў, якасць абслугоўвання і агульнае ўражанне ад падарожжа
Лідэрам рэйтынгу стаў аэрапорт Панама-Сіці. У Еўропе лепшыя ацэнкі атрымалі аэрапорты Будэ ў Нарвегіі і Білунна ў Даніі.




