, , , , , ,

Беларуска з Сопота выканаў незвычайны заказ — шампанскае на 14 000 злотых для голлівудскага акцёра

Беларуска Лена — вінны блогер і сомелье з больш чым 20-гадовым стажам працы ў індустрыі. Яна падзялілася з намі гісторыяй пра тое, як у краме «Festus» у Сопаце сабрала «ідэальны заказ» для голівудскага акцёра.

«У суботу зайшоў амерыканец. Спытаў, ці ёсць у нас Cristal і Dom Pérignon. У нас была толькі адна бутэлька — Cristal Rosé 2013 года за 3529 злотых, а яму патрэбна было чатыры. Я прапанавала дапаўняць заказ шампанскім іншага дома. Ён адмовіўся: «чёткі райдер для акцёра» — толькі Cristal, толькі чатыры бутэлькі», — распавядае Лена.

Сомелье прапанавала рашэнне: сабраць патрэбную колькасць з іншых крам сеткі і папрасіла кліента вярнуцца пазней.

«Ён сапраўды вярнуўся ў панядзелак, забраў заказ і зрабіў нам касу», — дадае Лена.

Імя акцёра не называлася — але з улікам таго, што Генры Кавіл у тыя дні знаходзіўся ў Сопаце, высновы напрошваюцца самі.

Чаму менавіта Cristal

У выбранага напою своя гісторыя — не менш цікавая. Шампанское Cristal выпускае дом Louis Roederer, і спачатку яно стваралася зусім не для шырокай публікі. У 1876 годзе яго распрацавалі спецыяльна для расійскага імператара Аляксандра II: па яго просьбе бутэльку зрабілі празрыстай — адсюль і назва — а дно плоскім, без звычайнага паглыблення. Кажуць, імператар баяўся замахаў і хацеў, каб пад бутэлькай не было дзе схаваць выбухоўку. Доўгі час Cristal заставаўся эксклюзівам для імператарскага двара і з’явіўся ў свабоднай продажы толькі ў сярэдзіне XX стагоддзя.

Позней, у 1990-х, шампанское атрымала другое жыццё — ужо ў амерыканскай хіп-хоп культуры. Пра яго спявалі Jay-Z і іншыя зоркі сцэны, пакуль паміж брэндам і індустрыяй не ўспыхнуў публічны канфлікт. Jay-Z адмовіўся ад Cristal пасля неадназначнага выказвання кіраўніцтва кампаніі, заклікаў калег прытрымлівацца яго прыкладу і ў выніку запусціў уласны брэнд шампанскага.

У Сопаце, аднак, гісторыя скончылася будзённа: кліент прыйшоў, забраў заказ і сышоў.


Чытаць далей