З 1 мая аднаўляе працу паром з Gdańska Świbno да Mikoszewo ў гміне Стегна. Гэта зручны і хуткі спосаб дабрацца з Gdańska ў бок Крыніцы-Морскай, скарачаючы шлях адразу на 23 кіламетры.
Сучасны паром, пабудаваны ў 2006 годзе, здольны прыняць на борт да 21 аўтамабіля і каля 100 пасажыраў. Яго грузападымальнасць складае 90 тон, а само перасячэнне Віслы займае менш за пяць хвілін. Судна лічыцца адным з найбуйнейшых у сваім класе ў Польшчы і мае еўрапейскі сертыфікат непатапляльнасці.
Тарыфы і зніжкі
Аплаціць пераправу можна наяўнымі, карткай непасрэдна на борце або онлайн. Для пастаянных жыхароў вострава Sobieszewo і гміны Stegna прадугледжаны зніжкі — 50% пры прад'яўленні адпаведнага ідэнтыфікатара.
Прыкладныя тарыфы на сезон 2026:
— легкавы аўтамабіль — 30 злотых (для мясцовых — 15 злотых, пасажыры ўключаны);
— кемпер або мікрааўтобус — 35 злотых (для мясцовых —17,5 злотых);
— матацыкл — 15 злотых (для мясцовых —7,5 злотых);
— веласіпед — 10 злотых (для мясцовых —5 злотых);
— пешаход — 5 злотых (для мясцовых —2,5 злотага);
— аўтобус — 200 злотых (для мясцовых —100 злотых);
— грузавы транспарт і прычэп аплачваюцца па асобных тарыфах.
Расклад
З 1 мая па 30 верасня паром курсіруе штодня з 7:00 да 21:00. У стандартным рэжыме рэйсы выконваюцца кожныя 30 хвілін. Аднак у гадзіны павышанага попыту пераправа пераходзіць на бесперапынную працу, каб перавезці ўсіх жадаючых.
Важна: указаны час — гэта адпраўленне з боку Свібно. Пасля прыбыцця ў Мікошава паром адразу вяртаецца назад, не чакаючы наступнага фіксаванага часу. Калі пасажыраў няма з абодвух бакоў, рэйс можа быць адменены.
Гісторыя пераправы
Паром «Świbno» — гэта канатная пераправа, дзе рух ажыццяўляецца ўздоўж нацягнутага паміж берагамі троса, а цягу забяспечвае буксір. Гісторыя маршруту налічвае больш за стагоддзе: першыя пераправы тут з'явіліся яшчэ ў 1895 годзе пасля стварэння новага вусця Віслы. У сучасным выглядзе лінія працуе з 1945 года.
Сёння пераправа застаецца не толькі важнай транспартнай артэрыяй, але і часткай мясцовай ггістории, злучаючы берагі і пакаленні падарожнікаў.
Крыніца: https://swibnoprom.pl/




