Гісторыя Франца Нойманна зноў вяртаецца ў Труймяста. У Гданьску пачаліся здымкі серыяла «Zatoka szpiegów». У сувязі з гэтым на вуліцах Труймяста можна заўважыць незвычайныя дэкарацыі.
«Zatoka szpiegów» — адзін з папулярных праектаў TVP. Першы сезон выйшаў падчас кіравання PiS, другі здымалі ўжо пасля палітычных змен. Актор Бартош Гелнер казаў восенню 2024 года, што цяпер працаваць стала лягчэй: прасцей знаходзіць лакцыі, а людзі ставяцца да здымачнай групы больш добразычліва і спакойна рэагуюць на дэкарацыі, уключаючы свастыкі.


Свастыкі зноў з’явіліся на вуліцах горада. Дастаткова прайсціся па Старым горадзе, каб адчуць атмасферу мінулых дзесяцігоддзяў. У раёне вуліц Chlebnicka і Mariacka ўжо працуе здымачная група і ўсталяваны першыя дэкарацыі.

Сюжэт серыяла расказвае пра Франца Нойманна — маладога афіцэра Абвера (нямецкай разведкі часоў Другой сусветнай вайны). Ён тайна працуе на Польшчу і маніпулюе высокапастаўленымі чыноўнікамі Рэйха. Таксама ў яго шмат рамантычных сувязяў.
Дзеянне трэцяга сезона адбываецца ў канцы лета 1941 года. У ім будуць тайная зброя, небяспечныя місіі і новыя шпіёны
Першы сезон паглядзелі больш за 2 мільёны гледачоў. Пазней аўдыторыя крыху знізілася, але серыял усё роўна застаецца адным з самых папулярных у Польшчы — саступае толькі «M jak miłość» і «Barwy szczęścia».
Крыніца: https://film.wp.pl/swastyki-na-ulicach-gdanska-ruszyla-produkcja-serialowego-hitu-7282580003022912a



