Гэта адзін з самых нечаканых фактаў у ггістории літаратуры: стваральнік Джэймса Бонда даў свайму галоўнаму злодзею ўласную дату нараджэння і польскае грамадзянства.
Эрнст Ставро Блофельд, сын паляка і грэчанкі, пачаў сваю «біяграфію» менавіта ў Гдыні. Цяпер жыхары горада і прыхільнікі серыі хочуць паставіць яму бронзавы помнік. Праект ужо гатовы, а гіпсавая мадэль хутка будзе паказана публіцы.
Джэймс Бонд вядомы ўсім. Але ў яго ёсць не менш вядомы вораг — Эрнст Ставро Блофельд, кіраўнік арганізацыі «СПЕКТР» і адзін з самых знакамітых злодзеяў кіно. Аказваецца, у яго ёсць польскія, а дакладней гдыньскія карані.
Па дадзеных з свету Яна Флемінга, Блофельд нарадзіўся 28 мая 1908 года ў Гдыні. Цікава, што ў гэты ж дзень нарадзіўся і сам Флемінг — аўтар Бонда. Гэта не выпадковасць: ён «падарыў» злодею сваю дату нараджэння.
Блофельд упершыню падрабязна з’яўляецца ў рамане «Аперацыя “Гром”». Там ён паказаны як ураджэнец Гдыні і будучы кіраўнік СПЕКТР і галоўны вораг агента 007.
Да 100-годдзя Гдыні з’явілася ідэя ўвекавечыць гэтага вымышленага персанажа. Прафесар Войцех Сенчава з Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Гданьску робіць праект бронзавай скульптуры, якую хочуць паставіць у Марскім бульвары.
Праект цалкам грамадскі. Грошы збіраюць праз платформу Patronite. Патрэбна каля 270 тысяч злотых, але пакуль сабрана зусім мала — 592 злотых. З 30 мая ў гатэлі Nadmorski у Гдыні ўжо можна паглядзець гіпсавую мадэль. Позней скульптуру плануюць адліць у бронзе і ўсталяваць у парку каля Марскага бульвара, побач з вуліцай Ejsmonda.




