9 жніўня ў Гданьску пройдзе Дзень годнасці — мерапрыемства ў знак салідарнасці з беларусамі, якія працягваюць змагацца за свабодную і дэмакратычную Беларусь.
Сярод адмысловых гасцей сёлетняй праграмы — журналістка Кацярына Андрэева, якая стала адной з гераінь пратэстаў 2020 года, а таксама акторка Аляксандра Вайцэховіч. Гісторыя Кацярыны Андрэевай натхніла рэжысёрку Марy Тамковіч на стварэнне фільма «Пад шэрым небам».
Праграма распачнецца а 15:00 на Długim Targu каля фантана Нептуна, дзе адбудзецца Марш годнасці — супольная акцыя супраць рэпрэсій у Беларусі.
У 16:00 у зімовым садзе Еўрапейскага цэнтра салідарнасці (ЕЦС) можна будзе наведаць віртуальную выставу «Колеры супраціву».
А ў 17:00 у зале-аўдыторыі ЕЦС пакажуць фільм «Пад шэрым небам». Пасля кінапаказу адбудзецца сустрэча з трыма жанчынамі — рэжысёркай Марой Тамковіч, журналісткай Кацярынай Андрэевай і акторкай Аляксандрай Вайцэховіч. Яны распавядуць пра фільм, падзеі 2020 года і гісторыі людзей, якія апынуліся ў цэнтры рэпрэсій.
Фільм будзе паказаны на беларускай і рускай мовах з польскімі субтытрамі. На кінапаказ неабходна загадзя атрымаць бясплатны білет анлайн — ТУТ
Мерапрыемства арганізуюць горад Гданьск, Паморскае ваяводскае самакіраванне, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, беларуская супольнасць «Гданьск 23.34» і беларускае культурнае таварыства «Хатка».
Калі: 9 жніўня, 15:00
Дзе: Europejskie Centrum Solidarności, Gdańsk, pl. Solidarności 1
Уваход вольны



