У Гдыні цяпер можна замовіць кнігу або аўдыякнігу з бібліятэкі па тэлефоне або праз інтэрнэт і атрымаць яе прама дадому. Новая паслуга ўжо запушчана і прызначана для пажылых людзей і людзей з інваліднасцю.
Каб скарыстацца сэрвісам, неабходна мець Kartę do Kultury або Карту жыхара Гдыні.
Як адзначае намеснік дырэктара Бібліятэкі Гдыні Магдалена Крушыньская, праграма створана для таго, каб спрасціць доступ да бібліятэчных фондаў тым, хто па стане здароўя не можа наведваць бібліятэку асабіста.
— Мы прымаем як канкрэтныя запыты, напрыклад, на навукова-папулярную літаратуру, так і можам нешта рэкамендаваць. Калі чалавек расказвае, што ён любіць чытаць, мы падбіраем адпаведныя кнігі. У нас ужо быў першы візіт — гэта была пажылая жанчына, якая раней актыўна карысталася бібліятэкай, але з узростам спыніла выходзіць з дому. Мы рады, што яна змагла зноў да нас звярнуцца, — кажа Крушыньская.
Заяўкі на ўдзел у праграме «Кніга на дом» прымаюцца па тэлефоне 58 622 44 31 або па электроннай пошце dostepnosc@bibliotekagdynia.pl з панядзелка па пятніцу з 8:00 да 15:00.




