, ,

У Польші хочуць змяніць правілы працы риелтараў: камісіі толькі з аднаго боку, больш кантролю і менш «схаваных» схем

У Польшчы рыхтуюць новыя правілы для агенцтваў нерухомасці. Калі закон прымуць, праца риелтараў стане больш строгай і празрыстай, а ў кліентаў з’явіцца больш абароны. Самая важная змена: забарона на падвойную камісію.

Цяпер агент часта атрымлівае грошы адначасова і ад прадаўца, і ад пакупніка. Гэта хочуць забараніць. Паводле новых правілаў рыэлтар зможа працаваць толькі на адзін бок здзелкі — або на прадаўца, або на пакупніка. Камісію ён таксама зможа браць толькі з аднаго боку.

На думку міністэрства, такая практыка стварае відавочны канфлікт інтарэсаў. Пасля ўступлення новых правілаў у сілу агент зможа прадстаўляць толькі адзін бок здзелкі — той, з якім ён афіцыйна заключыў дамову.

Асобна ўлады плануюць спыніць практыку, калі доступ да пакупкі кватэры фактычна «блакуецца» падпісаннем дамовы з агенцтвам — напрыклад, калі пакупніка прымушаюць згаджацца на ўмовы пасярэдніка толькі дзеля магчымасці паглядзець жыллё. 

Чыстыя правілы працы рыэлтараў

З'явіцца спіс абавязковых паслуг, якія агент павінен выконваць заўсёды. Гэта азначае, што агенцтвы больш не змогуць абмяжоўваць сваю ролю мінімальнымі функцыямі або перакладаць юрыдычную адказнасць на кліента.

Фактычна гаворка ідзе пра ўвядзенне мінімальнага «пакета паслуг», які кліент абавязаны атрымаць у любым выпадку — незалежна ад агенцтва і тыпу здзелкі.

Больш парадку ў аб’явах

Рыэлтары больш не змогуць публікаваць аб'явы без дамовы з уладальнікам кватэры. Таксама ўсе аб'явы ад агенцтваў павінны быць ясна адзначаны, каб было зразумела — гэта пасярэднік, а не ўласнік жылля.

Узмоцнены кантроль дзяржавы

Кантроль за выкананнем новых правілаў атрымае Дзяржаўная гандлёвая інспекцыя (Inspekcja Handlowa). Яе паўнамоцтвы плануюць пашырыць, каб яна магла больш дэталёва правяраць працу агенцтваў нерухомасці.

Інспекцыя зможа ацэньваць:

  • празрыстасць і зразумеласць дамоваў з кліентамі;
  • поўнае раскрыццё ўсіх камісій і дадатковых збораў;
  • выкананне забароны на падвойную камісію
  • выпадкі ціску на кліентаў перад праглядам нерухомасці
  • адпаведнасць аб'яў новым патрабаванням законаў

Фактычна рэгулятар атрымае інструменты для комплекснай праверкі ўсёй ланцужкі здзелкі — ад першага кантакту да падпісання дамовы.

Штрафы за парушэнні

За парушэнне новых правілаў будуць караць буйнымі штрафамі або нават забаронай на працу.

Закон пакуль на стадыі праекта і будзе разглядацца ўрадам.


Чытаць далей