,

У Гдыні прапанавалі план барацьбы з кабанамі ў гарадскім асяроддзі — ён аказаўся цалкам відавочным

У Гдыні завяршылі 1,5-гадовае даследаванне аб тым, як знізіць колькасць дзікіх кабанаў у горадзе. Асноўныя рэкамендацыі аказаліся чаканымі: менш ежы для жывёл, больш асветы і лепшае кіраванне гарадскім асяроддзем.

У апошнія месяцы ў Гдыні кабанаў стала прыкметна менш. Гэта звязана з афрыканскай чумой свіней (АЧС): з-за віруса папуляцыя скарацілася да мінімальнага ўзроўню.

Па дадзеных гарадской варты, пакуль хвароба захоўваецца, колькасць будзе нізкай, аднак пасля яе завяршэння кабаны могуць вярнуцца ў гарадское асяроддзе. Каб падрыхтавацца да гэтага загадзя, у 2024 годзе мэр Александра Косёрек стварыла рабочую групу па дзікіх жывёлах, якая на працягу некалькіх месяцаў аналізавала сітуацыю і распрацоўвала рэкамендацыі.

За перыяд з 2013 па 2025 год у Гдыні зарэгістравана больш за 14,8 тыс. зваротаў, звязаных з кабанамі, у асноўным гэта паведамленні аб іх з’яўленні ў горадзе. Эксперты прыйшлі да высновы, што жывёлы выходзяць у горад з-за даступнай ежы і асаблівасцяў гарадскога асяроддзя, а таксама паводзін людзей.

Эксперты далі рэкамендацыі

Сярод асноўных рэкамендацый — абмежаванне доступу да адходаў за кошт абароненых кантэйнераў, адмову ад падкормлівання жывёл і інфармаванне жыхароў аб рызыках, абарона школ, дзіцячых садоў і пляцовак з дапамогай агароджаў і відэаназірання, паляпшэнне кіравання зялёнымі зонамі, павышэнне бяспекі на дарогах і развіццё асветніцкіх кампаній.

Даследаванне абышлося ў 50 тыс. злотаў. Часць жыхароў і дэпутатаў раскрытыкавала праект, лічыўшы яго занадта дарагім і непатрэбным — па іх меркаванні, такія высновы можна было зрабіць і без асобнай экспертнай групы. У адказ прыхільнікі справаздачы адзначаюць, што спецыялісты далі больш глыбокі аналіз праблемы і ўлічылі вопыт іншых гарадоў.


Чытаць далей