У Гданьску ствараюць незвычайны сімулятар кіравання трамваем. Ён з’явіцца ў гістарычным вагоне і дазволіць наведвальнікам паспрабаваць сябе ў ролі вадзіцеля. Для праекта выкарыстоўваюць трамвай 105N 1978 года выпуску. У яго кабіне ўсталююць спецыяльнае абсталяванне, якое павінна максімальна рэалістычна адлюстраваць кіраванне сапраўдным трамваем.
Сімулятар дазволіць адчуць сябе кіроўцам трамвая, не выязджаючы на гарадскія вуліцы. Наведвальнікі змогуць кіраваць вагоном і назіраць за віртуальным маршрутам.
Праект аб’ядноўвае гісторыю і сучасныя тэхналогіі. Сам трамвай 105N — частка ггістории Гданьска. Такія вагоны шмат гадоў перавозілі пасажыраў па горадзе, пакуль іх паступова не заменілі больш сучаснымі і нізкапольнымі мадэлямі.
Цяпер стары трамвай атрымае новае жыццё. Замест звычайнага музейнага экспаната ён стане інтэрактыўным аб’ектам, якім змогуць карыстацца наведвальнікі.
Стваральнікі разлічваюць, што сімулятар будзе цікавы і дарослым, якія памятаюць старыя гданьскія трамваі, і дзецям.
Калі менавіта сімулятар адкрыюць для наведвальнікаў, пакуль не паведамляецца. Але пасля завяршэння праекта ў Гданьску з’явіцца незвычайная магчымасць — сесці ў кабіну гістарычнага трамвая і паспрабаваць кіраваць ім самастойна.




