З снежня з Гданьска можна будзе паляцець непасрэдна ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Air Arabia адкрывае новы рэйс паміж аэрапортам Гданьска і аэрапортам Шарджы. Самалёты будуць лётаць па гэтым маршруце пяць разоў на тыдзень.
Першы рэйс запланаваны на 14 снежня 2026 года. Гданьск стане чарговым польскім горадам у маршрутнай сетцы Air Arabia з Шарджы — перавозчык ужо лётае непасрэдна ў Варшаву і Кракаў, а ў снежні запусціць таксама рэйс з Катовіц.
Каляндар
У панядзелкі і суботы вылет з Шарджы — у 16:00, прыбыццё ў Гданьск — у 20:00. Обратны рэйс — у 20:50, прыбыццё ў Шарджу — у 6:10 наступнага дня.
У сераду, пятніцу і нядзелю вылет з Шарджы — у 8:15, прыбыццё ў Гданьск — у 12:15. Назад самалёт вылятае ў 13:05, прыбывае ў Шарджу ў 22:25.
Шарджа можа стаць не толькі канчатковай кропкай, але і зручным перасадочным вузлом для падарожнікаў, якія накіроўваюцца далей у Азію або Усходнюю Афрыку.



