У Еўрапейскім саюзе паступова ўводзяцца новыя правілы перавозкі вадкасцяў у ручной паклажы. У Гданьску замест звычайнага абмежавання ў 100 мл пасажыры змогуць браць ёмістасці аб’ёмам да 2 літраў.
Новыя правілы павінны значна спрасціць авіяпадарожжы праз аэрапорт Гданьска. Пассажырам больш не прыйдзецца загадзя перакладаць касметыку ў мініяцюрныя ўпакоўкі або збіраць вадкасці ў асобныя празрыстыя пакеты перад кантролем бяспекі. Замест ліміту ў 100 мл на адзін кантэйнер можна будзе перавозіць да 2 літраў вадкасці.
Ужо ў ліпені ў аэрапорце ў Гданьску ўсталююць два сучасныя сканеры для дасьледаваньня багажу, якія працуюць на аснове камп’ютарнай тамаграфіі. Запрацаваць яны павінны ў сярэдзіне ліпеня.
Гэтыя прылады дазваляюць праглядаць змесціва ручной кладзі ў 3D-фармаце, не патрабуючы выдалення вадкасцяў і электронікі.
Дзякуючы гэтаму працэдура кантролю стане значна хутчэйшай і камфортнейшай для пасажыраў, а чаргі — карацейшымі. Устаноўка і запуск абсталявання запланаваны на ліпень 2026 года. У далейшым аэрапорт плануе паступова пашыраць сістэму да 12 такіх сканераў.
Крыніца: https://www.airport.gdansk.pl/aktualnosci/pierwsze-nowoczesne-skanery-juz-w-lipcu-w-gdansku




