У Сопаце гэтым летам можна бясплатна выйсці ў мора на яхце. Падчас канікул горад арганізуе парусныя рэйсы па Гданьскім заліве для дзяцей і падлеткаў. Плаванні праходзяць на яхце S/Y ALF. Удзельнікі змогуць не толькі палюбавацца берагам з вады, але і даведацца больш пра парусны спорт: паспрабаваць кіраваць яхтай, папрацаваць з парусамі і пазнаёміцца з правіламі бяспекі на вадзе.
Рэйсы праходзяць з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 14:00. Адпраўленне і вяртанне — Molo-Marina Sopot.
Перш за ўсё праграма разлічана на дзяцей і падлеткаў ад 10 да 18 гадоў. На адным рэйсе могуць знаходзіцца да 10 чалавек. Для арганізаваных груп прадугледжана ўдзел дзевяці дзяцей і аднаго суправаджальнага.
Удзел абсалютна бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Таму перад паездкай неабходна загадзя запісацца.
Запісацца можна па тэлефоне 601 825 055 або па электроннай пошце zeglarstwo@sopot.pl.




