У Гданьску 25 і 26 ліпеня пройдзе фестываль кавы для аматараў напояў з зерняў specialty. Госці чакаюць польскія і замежныя абжаркавыя кампаніі, якія падрыхтуюць фірмовыя напоі і раскажуць пра свае сарты кавы. Акрамя кавы, у тым ліку ў халодным варыянце, на фестывалі прадставяць дэсерты, якасны чай і кераміку ручной работы.
Уваход на тэрыторыю бясплатны для тых, хто прыходзіць са сваёй шматразовай кружкай. Для астатніх гасцей шматразовую кружку можна купіць прама на ўваходзе: маленькая абыйдзецца ў 10 злотых, вялікая ў 15 злотых.
Арганізатары абяцаюць насычаную праграму на абодва дні і мноства забаваў для гасцей фестывалю.
Калі: 25-26 ліпеня, 10:00-18:00
Дзе: Stary Maneż (Garnizon Kultury), вуліца Юліуша Словацкага 23, Гданьск
Кошт: уваход бясплатны са сваёй шматразовай кубачкай, альбо 10 злотых (маленькая) / 15 злотых (вялікая) за кубачку на ўваходзе




