З Гданьска ў шведскі Карлсхамн пачаў курсіраваць новы паром. Рэйсы будуць выконвацца шэсць разоў на тыдзень, а падарожжа праз Балтыйскае мора зойме каля 13 гадзін
Маршрут стане зручным варыянтам як для турыстаў, так і для перавозчыкаў. Акрамя пасажыраў, паромы будуць перавозіць грузы. Карлсхамн — адзін з важных партовых гарадоў поўдня Швецыі. Новы маршрут дазволіць скараціць лагістычныя ланцужкі паміж краінамі і ўзмацніць ролю Гданьска як аднаго з ключавых портаў Балтыкі.
Лінію Gdańsk — Karlskrona будзе абслугоўваць аператар POLSCA Baltic Ferries. На маршруце будуць працаваць два паромы.
Кошт білетаў на паром Гданьск — Карлсхамн
Месцы і каюты
- Месца ў 2-меснай каюте з вокнам — 261 злоты (каля 705 шведскіх крон)
- Месца ў 2-меснай каюте без вокна — 225 злоты (каля 608 шведскіх крон)
- Месца ў 3-меснай каюте з вокнам — 168 злоты (каля 454 шведскіх крон)
Каюта цалкам:
- 2-месная каюта з вокнам — 522 злоты (каля 1411 шведскіх крон)
- 2-месная каюта без вокна — 450 злоты (каля 1216 шведскіх крон)
- 3-месная каюта з вокнам — 504 злоты (каля 1362 шведскіх крон)
- сидзячае месца для пасажыра — 36 злотаў (каля 97 шведскіх крон)
Цэны ўказаны за білет у адзін бок.
З транспартам
- 1 пасажыр + аўтамабіль (вышыня да 2,5 м, даўжыня да 6 м) — 1260 злоты (каля 3405 шведскіх крон)
- Веласіпедны тарыф: 1 пасажыр + веласіпед (білет туды і назад) — 207 злоты (каля 559 шведскіх крон)
Заўвага
- Да кошту білета прымяняецца паліўны і экалагічны збор у памеры 30% ад цэны білета.
- Білеты туды і назад, якія былі выкарыстаны толькі часткова, не падлягаюць вяртанню.
- Пасажыры, якія плануюць падарожнічаць з хатнімі жывёламі, павінны звязацца з аператарам сістэмы браніравання да пакупкі білета: rezerwacje@polsca.com або +48 455 455 040
- Аўтамабілі павінны прыбыць на рэгістрацыю мінімум за 1,5 гадзіны да адправлення парома. Запазненне можа прывесці да адсутнасці вольных месцаў на борце.
- Транспартныя сродкі агульнай масай больш за 3,5 тон або даўжынёй больш за 15 метраў аплачваюцца па тарыфах для грузавых перавозак.
- Узрост пасажыра вызначаецца па годзе нараджэння.
- Пры куплі харчавання не забудзьцеся атрымаць спецыяльны талон на стойцы рэгістрацыі.



