У нядзелю, 6 верасня, у Гданьску адбудзецца 64-ы «Бег Вестерплатте» (Bieg Westerplatte). У забегу на дыстанцыі 10 км возьмуць удзел каля 5 тысяч чалавек. З-за спаборніцтва ў горадзе часова зменіцца арганізацыя руху, а некаторыя вуліцы будуць перакрыты.
Старт забегу запланаваны на 10:00 на Вестерплатце. Удзельнікі прабегуць, у прыватнасці, праз тунэль пад Мёртвай Віслай, а фінішуюць каля Polsat Plus Arena Gdańsk.
Якія вуліцы будуць перакрытыя
Асноўныя абмежаванні будуць дзейнічаць з 8:00 да 12:00. Часова перакроюць або абмяжуюць рух на наступных участках:
- ул. mjr. Henryka Sucharskiego — на ўчастку паміж Вестерплатце і Rondem KOR;
- al. Macieja Płażyńskiego — у напрамку тунэля пад Мёртвай Віслай
- тунэль пад Мёртвай Віслай ім. ks. abp. Tadeusza Gocłowskiego — у напрамку Варшавы
- ул. Pokoleń Lechii Gdańsk
У той жа час рух па ul. Marynarki Polskiej і al. gen. Józefa Hallera у абодвух напрамках будзе захоўвацца.
Абмежаванні будуць паступова здымацца па меры праходжання ўдзельнікаў забегу. Таму час закрыцця асобных участкаў можа адрознівацца ад указаннага.
Змены закрануць і аўтобусы
На час правядзення спаборніцтваў зменяцца маршруты і арганізацыя руху аўтобусаў 106, 122, 149, 158, 606 і 658.
Вадзіцеляў просяць улічваць абмежаванні і па магчымасці загадзя выбіраць альтэрнатыўныя маршруты. Пасажырам грамадскага транспарту рэкамендуецца праверыць актуальны расклад перад паездкай.
64-ы «Бег Вестерплатте» — адзін з найстарэйшых масавых забегаў на 10 км у Польшчы. У гэтым годзе арганізатары чакаюць каля 5 тысяч удзельнікаў.




