, ,

Жыхарам Гданьска дадуць да 2500 злотых на куплю электравеласіпеда: стартаваў праект даплат

110 жыхароў Гданьска змогуць атрымаць да 2500 злотаў на куплю новага электравеласіпеда. Праграма «Gdański Elektryk» павінна дапамагчы перасадзіць гараджан з аўтамабіляў на больш экалагічны транспарт і скараціць колькасць затораў.

Хто можа атрымаць субсідыю?

Падаць заяўку змогуць паўналетнія жыхары Гданьска, якія падалі падатковую дэкларацыю PIT за 2025 год у мясцовую падатковую інспекцыю. Кожны ўдзельнік зможа атрымаць толькі адну выплату на куплю новага электравеласіпеда.

Колькі можна атрымаць

Памер субсідыі складзе да 50% кошту веласіпеда, але не больш 2500 злотых.

Калі можна падаць заяўку?

Прымаць заяўкі пачнуць 22 верасня 2026 года ў 18:00, у Міжнародны дзень без аўтамабіля.

Падаць дакументы можна будзе толькі онлайн праз сайт праграмы «Gdański Elektryk», які запрацуе ў пачатку верасня. Там жа апублікуюць правілы ўдзелу і адказы на папулярныя пытанні.

Заяўкі будуць прымаць да 29 верасня 2026 года, 23:59, аднак прыём могуць закрыць раней, калі скончацца выдзеленыя сродкі.

Пасля праверкі дакументаў удзельнікам паведамяць вынікі. Субсідыі атрымаюць тыя, хто першым правільна аформіць заяўку і выканае ўсе ўмовы праграмы. Гэта не латарэя і не конкурс.

Як атрымаць грошы?

Спачатку ўдзельнік падпісвае дамову, і толькі пасля гэтага можа купіць веласіпед. Затым неабходна прадставіць рахунка-фактуру і іншыя дакументы. Пасля іх праверкі грошы пералічаць на банкаўскі рахунак.

Якія ровары падыходзяць?

Праграма распаўсюджваецца толькі на новыя электравеласіпеды, якія адпавядаюць патрабаванням польскага заканадаўства. Электрарухавік павінен дапамагаць толькі падчас кручэння педаляў, а падтрымка аўтаматычна адключацца пры хуткасці вышэй за 25 км/г.

Атрымаць субсідыю можна на розныя тыпы веласіпедаў: гарадскія, турыстычныя, горныя, складныя або cargo — галоўнае, каб яны адпавядалі патрабаванням закона.


Чытаць далей