, ,

Бясплатныя электрабусы вернуцца на вуліцы Гдыні

Мелексы працуюць у Гдыні ўжо некалькі гадоў. У гэтым годзе яны таксама выйдуць на лініі і будуць працаваць усё лета. Два з іх будуць ездзіць па раёне Орлово, яшчэ два — па Цэнтры горада.

У цэнтры яны пачнуць працу з 27 чэрвеня па 31 жніўня, у Орлово — да 2 верасня. Маршруты ў параўнанні з папярэднімі гадамі не зменяцца. На кожным з іх будзе выконвацца па 46 рэйсаў у дзень.

Лінія Orłowski Meleks будзе працаваць штодня з 10:00 да 20:00 з інтэрвалам 10–15 хвілін па маршруце: Орлово Моло — Orłowska — Al. Zwycięstwa — Przebendowskich — гандлёвы цэнтр «Klif» — Świerkowa — Орлово SKM — Orłowska — Орлово Моло.

Лінія Śródmiejski Meleks будзе курсіраваць штодня з 10:00 да 20:00 з інтэрвалам 10–15 хвілін па маршруце: Abrahama Woonerf — Abrahama — Armii Krajowej — пляж Śródmieście — Музей горада Гдыні — парк Rady Europy — skwer Kościuszki — прычал Żeglugi — skwer Kościuszki — 10 Lutego — Abrahama.

Усе паездкі будуць бясплатнымі.


Чытаць далей