Паліцыя Гданьска затрымала 48-гадовага мужчыну, які стрэліў з пнеўматычнай зброі ў 14-гадовага хлопчыка. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю ўвечары на вуліцы Menonitów.
Падлетка шпіталізавалі, у затрыманага ў момант арышту было амаль 3,5 праміле алкаголю ў крыві.
— Група падлеткаў праводзіла час у дваровай альтанцы. У нейкі момант з акна кватэры на верхнім паверсе высунуўся мужчына і ў грубай, нецэнзурнай форме патрабаваў, каб яны сышлі, бо, на яго думку, яны занадта шумелі. Прыблізна праз пяць хвілін падлеткі пачулі стрэл і ўбачылі, што іх 14-гадовы сябра атрымаў раненне ў вобласць галавы, — паведаміла малодшы аспірант Александра Філіп.
Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Падазраванага хутка ўстанавілі і затрымалі. 48-гадовы жыхар Гданьска заявіў на допыце, што хацеў толькі напалохаць падлеткаў. Пасля вытрезвлення яму прад’явілі абвінавачанне. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі, ён знаходзіцца пад паліцэйскім наглядам.




