Беларусы запусцілі петыцыю аб устанаўленні бела-чырвона-белага сцяга на полі Грюндвальскай бітвы

Беларусы ў Польшчы запусцілі петыцыю, адрасаваную дырэкцыі Музея Грюнвальдскай бітвы, з просьбай разгледзець магчымасць устаноўкі на Грюнвальдскіх палях бела-чырвона-белага сцяга — сімвала беларускага нацыянальнага руху

Аўтары звароту прапануюць размясціць сцяг побач з ужо ўсталяванымі дзяржаўнымі сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны. На іх думку, гэта стала б «актам гістарычнай справядлівасці» і прызнаннем укладу беларусаў у перамогу ў Грюнвальдскай бітве 1410 года.

У тэксце петыцыі падкрэсліваецца, што ў бітве пры Грюнвальдзе ўдзельнічалі ваяры з розных народаў Вялікага княства Літоўскага, уключаючы тэрыторыі, якія сёння звязваюцца з сучаснай Беларуссю. Ініцыятары лічаць, што беларускі сімвал таксама павінен быць прадстаўлены ў мемарыяльным прасторы.

На думку падпісантаў, размяшчэнне сцяга на Грюнвальдскіх палях стала б:

  • прызнаннем укладу беларусаў у гістарычныя падзеі 1410 года
  • сімвалам салідарнасці паміж народамі рэгіёна
  • жэстам падтрымкі беларускага грамадства
  • нагадваннем пра каштоўнасці свабоды і самавызначэння

Падпісаць петыцыю можна па спасылцы.


Чытаць далей