У бліжэйшую пятніцу, 12 чэрвеня, першыя польскія істрэбітелі F-35 здзейсняць рэйд па краіне пад назвай «Прывітанне з Польшай». Яны выляцяць з Ласка і праляцяць над Кракавам, Варшавай і Гданьскам.
У канцы мая на 32-ю тактычную авіябазу ў Ласку прыбылі першыя тры польскія знішчальнікі F-35. Усяго Польшча замовіла 32 машыны пятага пакалення, якія вырабляюцца амерыканскім канцэрнам Lockheed Martin. Пастаўка ўсіх самалётаў павінна завяршыцца ў 2029 годзе.

Намеснік кіраўніка Міністэрства абароны Польшчы Цэзары Томчык расказаў, што самалёты «куплены польскімі падаткаплацельшчыкамі, якія згадзіліся на такія вялікія выдаткі на абарону». У знак удзячнасці, як ён адзначыў, 12 чэрвеня стартуе акцыя пад назвай «Прывітанне з Польшай».
Дакладны час палёту над Гданьскам, Варшавай і Кракавам:
📍 Гданьск — раён Вестэрплятэ | каля 9:45
📍 Варшава — уздоўж Віслы ў раёне Цытадэлі | каля 10:10
📍 Кракаў — над Віслай у раёне Вавельскага ўзвышша | каля 10:35
Палёт будзе ў рэжыме рэальнага часу асвятляцца ў сацыяльных сетках. Аднак паказ залежыць ад пагодных умоў. Пасля палёту знішчальнікі вернуцца на сваю базу ў Ласку, дзе адбудзецца іх афіцыйнае прывітанне.




