,

Президент Навроцкій пазбавіў Зеленскага ордэна Белага арла — але рашэнне ўступіць у сілу толькі з подпісам прэм’ера. У Украіне яго ўжо назвалі стратэгічнай памылкай

Прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі прыняў рашэнне пазбавіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ордэна Белага арла. Каб рашэнне ўступіла ў сілу, патрабуецца яшчэ подпіс прэм’ер-міністра Туска. Міністр замежных спраў Украіны: «Гэта стратэгічная памылка, ад якой выгаджвае толькі Масква»

«Хачу падкрэсліць: гэта рашэнне не накіравана супраць украінскага народа і не змяняе стратэгічнага курсу польскай палітыкі бяспекі. Мы падтрымлівалі і падтрымліваем Украіну, таму што ведаем — расійская агрэсія ўяўляе пагрозу для Польшчы і ўсёй Еўропы», — заявіў Навроцкі.

«Як вялікі магістр ордэна Белага арла я абавязаны абараняць гонар гэтай узнагароды. Пасля згоды Уладзіміра Зяленскага на прысваенне падраздзяленню Узброеных Сіл Украіны імя “Гераяў УПА” і кансультацый з Капітулай я вырашыў пазбавіць яго ордэна», — заявіў Навроцкі.

Аб намеры пазбавіць Зяленскага ордэна Навроцкі аб’явіў яшчэ ў канцы мая. Прычынай стала прысваенне прэзідэнтам Украіны аднаму з падраздзяленняў сваёй арміі імя «Гераяў УПА».

Рашэнне Навроцкага пракаментаваў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

«Рашэнне пазбавіць прэзідэнта Украіны ордэна Белага арла — стратэгічная памылка прэзідэнта Польшчы, ад якой выгаджвае толькі Масква», — напісаў ён у Facebook.

«Нам шкада, што ў Варшаве эмоцыі ўзялі верх і падштурхнулі польскіх палітыкаў да неабгрунтаваных, імпульсіўных і прэзірлівых крокаў — накіраваных не столькі супраць прэзідэнта Зяленскага, колькі супраць украінскай дзяржавы», — дадаў ён.

Сібіга таксама мае намер вярнуць Афіцэрскі крыж ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча.


Чытаць далей