У Aquapark Reda адбылася ўцечка хлору падчас тэхнічных работ. З-за хімічнай рэакцыі ў будынку прыйшлося тэрмінова эвакуіраваць больш за 400 чалавек — наведвальнікаў і супрацоўнікаў.
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю вечарам каля 19:00. Паводле папярэдніх даных, прычынай стала памылка тэхніка, які падчас абслугоўвання сістэмы выпадкова змяшаў серную кіслату з гіпахларытам натрыю — рэчывам, якое выкарыстоўваецца для ачысткі вады ў басейнах. У выніку рэакцыі пачаў выдзяляцца небяспечны газ — хлор.
Аднаго супрацоўніка аквапарка, які атрымаў атручванне пры ўдыханні рэчыва, перадали медыкам і даставілі ў бальніцу для абследавання.
На месца прыбылі 11 падраздзяленняў пажарнай службы, уключаючы хіміка-экалагічную ратавальную групу з Гдыні. Больш за 30 ратавальнікаў правяралі паветра, ліквідоўвалі пагрозу і забяспечвалі бяспеку.
Аперацыя завершылася ў той жа дзень. Ратавальнікі пацвердзілі, што небяспекі больш няма.
Aquapark Reda аднаўліў працу ў панядзелак, 27 ліпеня, і працуе па звычайным раскладзе




