З 12 чэрвеня ў Гданьску ўводзяць часовую схему руху з-за рамонту трамвайнага пераезда на скрыжаванні вуліц Marynarki Polskiej, Swojskiej і Reja. У выходныя (13 і 14 чэрвеня) рух трамваяў па лініях 2, 3 і 10 будзе цалкам спынены. Работы плануюць завяршыць да 22 чэрвеня.
Па інфармацыі Gdańskiego Zarządu Zieleni, рамонт пачнецца адразу пасля праходжання апошняга трамвая ў пятніцу і працягнецца да нядзелі. На гэты час замест трамваяў запусцяць аўтобусы.
Што зменіцца
- Лінія 2Трамваі, якія едуць у дэпо Nowy Port, паедуць у аб'езд праз Operę і Brzeźno.
- Лінія 3Суботні рэйс у 5:18 з прыпынку Łostowice Świętokrzyska 02 працягнуць да дэпо Nowy Port.Рэйс у 6:24 будзе адпраўляцца з дэпо Nowy Port і выязджаць у той жа час з прыпынку Brzeźno Dom Zdrojowy 02.
- Лінія 10Будзе курсіраваць па скарачоным маршруце:Nowy Port — Brzeźno — Jana z Kolna — Dworzec Główny — Siedlce — Brętowo PKM.Расклад на ўчастку Twarda — Brętowo PKM застанецца без змен.
- Лінія T10 (замена) Запусцяць аўтобус: Nowy Port Szaniec Zachodni — Politechnika SKM
З 15 па 21 чэрвеня трамваі вернуцца да звычайнага раскладу, аднак праезд праз рамонтны ўчастак усё яшчэ будзе закрыты. Поўнае аднаўленне руху адбудзецца пасля завяршэння работ — арыентировачна 22 чэрвеня.




