, , , , ,

Украінская Нова Пошта пашырае сетку ў Польшчы: пасылкі можна будзе атрымліваць у 15 тысячах пунктаў Orlen Paczka

Украінская Нова пошта (Nova Post) пашырае сетку дастаўкі ў Польшчы дзякуючы супрацоўніцтву з Orlen Paczka. Новае партнёрства дасць кліентам доступ прыкладна да 15 тысяч пунктаў выдачы і адпраўкі пасылак па ўсёй Польшчы.

Цяпер праз сетку Orlen Paczka можна будзе адпраўляць і атрымліваць пасылкі памераў S, M і L вагой да 20 кг. Тэрмін захоўвання адпраўленняў у пунктах выдачы і паштаматах складзе тры дні.

Кампанія Нова пошта ўжо працуе на польскім рынку і працягвае пашыраць сваю прысутнасць. Зараз у Польшчы працуюць 122 аддзяленні, а ў 2026 годзе аператар плануе адкрыць яшчэ каля 300 новых кропак.

«Мы хочам захаваць цяперашніх кліентаў, працягваць развіваць паслугі для ўкраінцаў у Польшчы і адначасова прыцягнуць польскіх кліентаў», — заявіў кіраўнік Нова пошта ў Польшчы Jakub Karoń.

Кампанія не плануе ствараць уласную сетку паштовых аўтаматаў, бо рынак аўтаматаў для пасылак у Польшчы ўжо блізкі да насычэння. Замест гэтага Нова пошта робіць стаўку на супрацоўніцтва з існуючымі лагістычнымі аператарамі.

Новая пошта плануе ўвайсці ў топ-20 лагістычных кампаній свету

У мінулым годзе група Nova апрацавала 522 млн адпраўленняў, з якіх 29 млн прыйшлося на еўрапейскія краіны. Цяпер кампанія займае прыкладна 30-е месца ў свеце сярод паштовых і кур’ерскіх аператараў.

Да 2030 года Нова пошта плануе ўвайсці ў дваццацьку найбуйнейшых лагістычных кампаній свету і павялічыць аб’ём перавозак да 2 млрд пасылак у год.


Чытаць далей