, , ,

Дэпутатка з Гданьска, якая абразіла ўкраінскага таксісту, аказалася пад следствам — справа накіравана на медыяцыю

Сільвія C., гданьская дэпутатка ад «Грамадзянскай кааліцыі», хоча ўрэгуляваць канфлікт з таксістам. Гэта наступствы скандалу, у ходзе якога чыноўніца абразіла мужчыну з Украіны (іх сварку зафіксаваў відэарэгістратар у аўтамабілі пацярпелага). У сувязі з гэтым Сільвіі C. былі прад’яўлены пракурорскія абвінавачванні, якія яна не прызнала.

Нагадаем: партал Trojmiasto.pl першым апублікаваў запіс з відэарэгістратара ў таксі, на якім дэпутатка Сільвія C. ехала з дзецьмі на матч Lechii Gdańsk. Яна была абурана, у прыватнасці, тым, што вадзіцель-замежнік хацеў высадзіць яе не непасрэдна каля стадыёна, а на паркоўцы побач з Amber Expo.

— Калі не арыентуешся, то трэба, б**ць, вяртацца ў сваю краіну. А не, б**ць, знаходзіцца ў краіне, мовы якой не ведаеш і не разумееш, як ехаць, — казала вадзіцелю Сільвія С.

На відэа чуваць, як Цісонь размаўляе з кіроўцам, і мужчына свабодна на польскай мове, спакойна адказваючы на яе заўвагі.  

Дэпутатка паспрабавала апраўдацца ў сацыяльных сетках, яна выклала фота з бальніцы з капельніцай і напісала, што таксіст спачатку забраў яе ў непадыходзячым месцы, а затым высадзіў яе не там, дзе было неабходна. Паводле слоў Цісонь, ён дрэнна разумеў польскую мову, а пасля яе заўвагі раззлаваўся, пачаў лаяцца, спрабаваў плюнуць на яе і распыляць слёзатыкавы газ. Акрамя таго, яна заявіла, што вадзіцель дастаў каністру з бензінам і брызнуў ёй у твар.

На дэпутатку завялі крымінальную справу

Справу дэпутаткі і таксісту спачатку перадали ў паліцыю, затым — у пракуратуру.

Сільвія C. сцвярджала, што кіроўца таксі парушыў яе целесную непарушнасць, і ў верасні паліцыя прыняла ад яе адпаведную заяву. У сваю чаргу, таксіст падаў заяву аб абразе на грунце нацыянальнасці, парушэнні яго целеснай непарушнасці, а таксама пашкоджанні аўтамабіля.

У выніку органы, якія разглядаюць справу, вырашылі займацца выключна заявай таксісткі, што прывяло да прад’яўлення абвінавачанняў дэпутатцы.

19 лістапада 2025 года пракуратура прад’явіла Сільвіі C. абвінавачванні па двух артыкулах: за абразу з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі (арт. 216 §1 КК) і за парушэнне целеснай недатыкальнасці (арт. 217 §1 КК). Пры гэтым абвінавачанне не тычылася абразы на нацыянальнай глебе, удакладнілі ў пракуратуры Гданьска.

16 снежня ў пракуратуры Гданьск-Оліва ёй афіцыйна зачиталі абвінавачванні і дапыталі яе як падазраваную

Сільвія C. не прызнала віну і скарысталася правам адмовіцца ад дачы паказанняў.

Справу накіравалі на медыяцыю. Медыяцыя павінна завяршыцца да канца мая 2026 года. Далейшыя працэсуальныя дзеянні па справе будуць залежаць ад яе вынікаў.

Крыніца: https://www.trojmiasto.pl/wiadomosci/Awantura-w-taksowce-Gdanska-radna-Sylwia-C-chce-mediacji-z-taksowkarzem-n219654.html


Чытаць далей