, , ,

Тысячы замежнікаў атрымалі польскае грамадзянства ў мінулым годзе — найбольш украінцаў і беларусаў

Па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы (MSWiA), сярод новых грамадзян каля 10 тысяч — украінцы і 6,5 тысячы — беларусы. Таксама грамадзянства атрымалі 759 расіян.

Большасць заяўнікаў атрымалі польскае грамадзянства дзякуючы Карце паляка і пастаяннаму віду на жыхарства

У ведамстве адзначаюць, што украінцы і беларусы ўжо некалькі гадоў застаюцца найбольшымі групамі сярод новых грамадзян Польшчы. Гэта звязана з тым, што Карта паляка і пастаянны ВНЖ значна спрасцілі шлях да грамадзянства.

У выпадку ўкраінскіх бежанцаў улады падкрэсліваюць, што сам статус абароны не паскарае атрымання грамадзянства.

Крыніца: https://www.portalsamorzadowy.pl/polityka-i-spoleczenstwo/sejm-mswia-w-ubieglym-roku-polskie-obywatelstwo-nabylo-ponad-19-tys-cudzoziemcow,660695.html?mp=promo


Чытаць далей