,

Спецыялізаваліся на ўгонах Alfa Romeo. У Гдыні затрымалі двух мужчын

Паліцыя Гдыні затрымала двух жыхароў Вялікапольскага ваяводства, падазраваных у серыі крадзяжоў з узломам і спробах угону аўтамабіляў Alfa Romeo. Аднаго з іх злавілі на месцы падчас чарговай спробы.

Следства ўстанавіла, што мужчыны 42 і 47 гадоў дзейнічалі па адной схемы: выбіралі аўтамабілі, аналізавалі час і месца, пасля чаго спрабавалі абысці сістэмы бяспекі. Паліцыянты правялі аператыўную працу, вывучылі запісы з камер і вылічылі падазраваных.

У ходзе затрыманняў у іх канфіскавалі абсталяванне для ўзлому аўтамабіляў. Агульны ўрон ацэньваецца амаль у 500 тысяч злотых.

Затрыманым пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.


Чытаць далей