Дзе замежнікі ў Польшчы могуць атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу? Расказваем пра арганізацыі, кансультацыі юрыстаў і падтрымку па пытаннях дакументаў, ВНЖ і правоў мігрантаў.
Дзяржаўныя пункты бясплатнай юрыдычнай дапамогі (NPP)
Гэта галоўная сістэма бясплатных кансультацый у Польшчы. Дапамогу аказваюць адвакаты (adwokat), юрысконсульты (radca prawny) і кансультанты. У краіне працуе каля 1500 такіх пунктаў, яны ёсць у кожным павеце (powiat).
Допамагаюць па пытаннях:
- працоўных дамоў і канфліктаў з працадаўцам
- аранды жылля
- доўгаў і крэдытаў
- сімейных спраў
- наследства
- адміністрацыйных пытанняў
- падрыхтоўка лістоў і заяў
- некаторых пытанняў знаходжання замежнікаў. (Gov.pl)
Запісацца можна:
- праз дзяржаўную сістэму запісу
- у гарадскім ўрадзе (urząd miasta)
- у ўрадзе гміны
- у старостве
Бясплатная дапамога для замежнікаў
Замежнікі, якія знаходзяцца ў Польшчы, таксама могуць карыстацца сістэмай бясплатнай юрыдычнай дапамогі. Не трэба мець статус бежанца або падаваць заяўку на міжнародную абарону. Кансультацыі даступныя асабіста і дыстанцыйна (напрыклад, па тэлефоне або онлайн).
Допамагаюць, напрыклад, з пытаннямі:
- карта побыту
- легалізацыя знаходжання
- разрешэнне на працу
- права замежнікаў
- кантакты з дзяржаўнымі органамі
3. Арганізацыі, якія дапамагаюць замежнікам бясплатна
Fundacja Ocalenie
Допамагае мігрантам і бежанцам, у тым ліку з юрыдычнымі пытаннямі, дакументамі і адаптацыяй. Сайт
Polskie Forum Migracyjne
Прадастаўляе кансультацыі для замежнікаў, уключаючы пытанні легалізацыі і прававой дапамогі. Сайт
Centrum Pomocy Prawnej im. Haliny Nieć
Занімецца прававой падтрымкай замежнікаў і асоб, якім патрэбна абарона. Сайт
Дзяржаўны партал бясплатнай дапамогі
Там можна знайсці найбліжэйшы пункт і запісацца на кансультацыю. Сайт
Цэнтр Беларускай салідарнасці
ЦБС аказвае бясплатную юрыдычную дапамогу (запісацца можна па электроннай пошце: pomoc.prawna@belaruscenter.eu). Facebook
ПАРТЫЗАНКА
Прававая, легалізацыйная, крызісная і арганізацыйная дапамога. Тут працуюць нават з складанымі кейсамі: экстрадыцыі, дэблінская працэдура, непаўналетнія, сем’і, уразлівыя групы, а таксама суправаджэнне спраў аб міжнароднай абароне. Telegram, сайт, Гарячая інфалінія дапамогі +48600384500
Чытайце таксама:
Прысудныя перакладчыкі ў Труймясце: Гданьск, Гдыня, Сопот і Памор’е (+карта)
Ужонд затрымлівае рашэнне па побыце: пяць бясплатных крокаў, каб яго паскорыць
Беларус з Памор'я стаміўся чакаць ВНЖ — і запусціў адразу тры петыцыі для рэфармавання сістэмы легалізацыі. Падпісаць іх можа кожны




