Інтарэс да нерухомасці ў Польшчы сярод замежнікаў расце. Апошнія дадзеныя паказваюць, што ўсталяваны новы рэкорд, а замежныя пакупнікі ўсё смелей набываюць не толькі новыя кватэры, але і жыллё ў старым фондзе, уключаючы кватэры ў панэльных дамах.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі прадставіла дадзеныя, згодна з якімі ў 2025 годзе замежнікі набыли ў Польшчы больш за 17,7 тыс. кватэр, а таксама каля 2,4 тыс. камерцыйных памяшканняў. Дадаткова расце колькасць заяў на атрымання дазволу на куплю нерухомасці для грамадзян краін за межамі Еўрапейскага саюза — іх было на 11% больш, чым у 2024 годзе. Гэта паказвае, што замежнікі ўсё часцей інвестуюць у Польшчы не толькі з мэтай працы, але і для пастаяннага пражывання.
Не толькі новабудоўлі
Хоць значная частка здзелак тычыцца першаснага рынку, усё большы інтарэс выклікаюць кватэры ў старым жылым фондзе. Жыллё ў панэльных дамах прыцягвае перш за ўсё цаной і даступнасцю ў раёнах з добрай транспартнай сувяззю.
Для многіх замежнікаў гэта разумная альтэрнатыва больш дарагім інвестыцыям ад забудоўшчыкаў. Старыя кватэры часта размешчаны ў цэнтрах гарадоў або побач з імі, што робіць іх прывабнымі як для пражывання, так і для здачы ў арэнду.
Хто іх купляе
Найбольшую групу пакупнікоў складаюць грамадзяне Украіны — толькі яны набылі больш за 9 тыс. кватэр у 2025 годзе. Высокую актыўнасць таксама праяўляюць беларусы. На рынку з’яўляюцца і інвестары з Вялікабрытаніі, Турцыі і Індыі.
Цікава, што найбольш кватэр прадаецца ў Памор'і і Захаднепаморскім ваяводстве.




