,

У Гдыні прыбылі ваенныя караблі НАТА: стартуюць вучэнні BALTOPS 2026, якія працягнуцца да 19 чэрвеня

BALTOPS 2026 — гэта найбольшыя марскія вучэнні НАТО ў акваторыі Балтыйскага мора. У іх возьмуць удзел караблі з некалькіх дзясяткаў краін Паўночнаатлантычнага альянса, уключаючы польскія падраздзяленні 3-й і 8-й флатылій караблёў.

Як адзначыў інспектар Ваенна-марскіх сіл віцэ-адмірал Яраслаў Зямяньскі, галоўнай мэтай вучэнняў з’яўляецца ўдасканаленне працэдур і ўзаемадзеяння ў рамках НАТО.

— Ідзе гаворка перш за ўсё аб элементах, звязаных з выяўленнем і супрацьдзеяннем пагрозам з боку дронаў: паветраных, надводных і падводных, ліквідацыяй міннай небяспекі — што асабліва важна — а таксама выяўленнем і барацьбой з падводнымі лодкамі, а таксама супрацьпаветранай і супрацьракетнай абаронай, — пералічыў віцэ-адмірал Зямяньскі.

Вучэнні BALTOPS 2026 працягнуцца да 19 чэрвеня. Іх завяршэнне запланавана ў нямецкім Кіле.


Чытаць далей