Пасля дажджоў і навальніц у Польшчы пачнецца разючае пацяпленне. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, з 29 ліпеня ў краіну прыйдзе моцная хваля спёкі, якая можа працягнуцца да 8 жніўня. Температура ў большасці рэгіёнаў будзе трымацца на ўзроўні 32–35 градусаў, а на захадзе, поўдні і ў цэнтры краіны месцамі можа дасягнуць 40 градусаў у цені.

Цеплыня будзе асабліва адчувальнай з-за вялікай колькасці сонца і адсутнасці ападкаў. МЕТЭАРОЛАГІ не выключаюць новыя тэмпературныя рэкорды.
Раней у канцы чэрвеня ў Польшчы ўжо фіксавалі экстрэмальную спёку: у Слубіцах тэмпература дасягнула 41 градуса, а ў Торуні — каля 40 градусаў.
У час спёкі спецыялісты раяць пазбягаць прагулак у самыя гарачыя гадзіны, піць дастаткова вады і не пакідаць дзяцей і жывёл у зачыненых аўтамабілях.




