Тры чалавекі затрыманы ў рамках расследавання дзейнасці арганізаванай злачыннай групы, якая легалізоўвала знаходжанне і працаўладкаванне замежнікаў у Польшчы з выкарыстаннем падробленых дакументаў.
Следства ўстанавіла, што замежнікі, якія працавалі на адным з складоў у Помор’і, карысталіся фальшывымі студэнцкімі білетамі і даведкамі аб статусе студэнта. Схему, мяркуецца, арганізавала сямейная пара, якая кіравала агенцтвам занятасці з офісамі ў Познані, Быдгошчы і Прушы-Гданьскім.
— Замежнікі атрымлівалі падробленыя дакументы — студэнцкія білеты і даведкі — прыкладна за 1200 злотых. Гэтыя дакументы выкарыстоўваліся для пацверджання легальнасці знаходжання і працы ў Польшчы, — паведаміла Віолетта Нох з Акруговай пракуратуры ў Гданьску.
Следчыя канфіскавалі кадравую дакументацыю, электроннае абсталяванне, мабільныя тэлефоны і новыя падробленыя дакументы. Затрыманы тры чалавекі: муж і жонка Катажына і Назар Д., а таксама грамадзянка Беларусі Поліна Х. Усім прад’яўлены абвінавачанні, па якіх ім пагражае ад васьмі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.



