У сераду, 29 ліпеня, Уладзімір Зяленскі сустрэўся з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Туском. «Мы абмяркоўвалі абарончае супрацоўніцтва і ключавыя пытанні, звязаныя з абаронай нашых гарадоў і грамадстваў ад жорсткіх атакаў Расіі», — паведаміў прэзідэнт Украіны. Ён таксама звярнуў увагу на бяспеку ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы.
«Мы абмеркавалі мноства двухбаковых пытанняў, уключаючы гістарычны дыялог паміж нашымі краінамі. Я расказаў пра нашу дыпламатычную працу ў Вашынгтоне», — напісаў Зеленскі.
Асобную ўвагу ён надаў украінцам, якія знаходзяцца ў Польшчы з-за вайны.
«Мы таксама гаварылі пра выклікі бяспекі, якія, на жаль, закранаюць і нашых людзей: важна, каб украінцы, якія пакінулі свае дамы з-за вайны і знайшлі прытулак у Польшчы, адчувалі сябе ў бяспецы», — адзначыў прэзідэнт Украіны, завяршаючы сваё паведамленне словамі падзякі.
Раней пра сустрэчу расказаў і Дональд Туск. Паводле яго слоў, Зеленскі праінфармаваў яго аб ходзе перамоў у Вашынгтоне. Таксама абмяркоўваліся польскія інвестыцыі ў Украіне, супрацоўніцтва ў сферы супрацьракетнай абароны і далейшая падтрымка Украіны ў вайне з Расіяй.
Візіт у Люблін стаў першай паездкай Зеленскага ў Польшчу пасля нядаўняга астуджэння адносін паміж Кіевам і Варшавай.




