У пачатку красавіка ў Гдыні стартавалі працы, якія павінны былі падрыхтаваць пірс да турыстычнага сезона. Аднак у ходзе праверак высветлілася, што аб’ект знаходзіцца ў значна горшым стане, чым меркавалася, і патрабуе капітальнага рамонту.
Выбар падрадчыка і самі працы могуць заняць як мінімум год. Кошт праекта ацэньваецца ў некалькі мільёнаў злотых. Пачатак рамонту плануюць на восень.
Пры гэтым астатняя частка пірса застаецца адкрытай для прагулак.
— Гэты ўчастак бяспечны, таму няма сэнсу зачыняць увесь пірс у разгар сезона, — адзначыў прэс-сакратар мэрыі Гдыні Tomasz Złotoś.
Улады падкрэсліваюць, што стан канструкцыі пастаянна кантралюецца. У выпадку далейшага пагаршэння могуць зачыніць і дадатковыя ўчасткі пірса.




