,

У Польші могуць павысіць падаткі для самазанятых з 2027 года: каго закрануць змены

Міністэрства фінансаў Польшчы рыхтуе маштабныя змены ў падатковай сістэме для індывідуальных прадпрымальнікаў (JDG). Згодна з праектам рэформы, з 1 студзеня 2027 года льготныя стаўкі падатку па сістэме ryczałt могуць стаць менш даступнымі для самазанятых, якія працуюць без супрацоўнікаў.

У ведамстве лічаць, што падатковыя льготы павінны стымуляваць стварэнне новых працоўных месцаў, а не выкарыстоўвацца як больш выгадная альтэрнатыва працоўнаму дагавору.

Кога закрануць змены

Новыя правілы закрануць прадпрымальнікаў, якія:

  • працуюць па сістэме ryczałt са стаўкай 8,5%;
  • атрымліваюць больш за 100 000 злотых даходу ў год;
  • не маюць ні аднаго супрацоўніка, аформленага на поўны працоўны дзень па працоўнаму дагавору (UoP).

Для такіх прадпрымальнікаў стаўка падатку на даход, які перавышае 100 000 злотых у год, павялічыцца з 8,5% да 15%. Пры гэтым першыя 100 000 злотых па-ранейшаму будуць абкладацца па дзеючай стаўцы.

Як зменіцца сума падатку

Па разліках Міністэрства фінансаў, пры гадавым даходзе:

  • 120 000 злотых падатак павялічыцца прыкладна на 1 300 злотых;
  • 150 000 злотых — на 3 250 злотых;
  • 180 000 злотых — на 5 200 злотых;
  • 200 000 злотых — на 6 500 злотых.

Якія яшчэ змены прапануе Мінфін

Акрамя новых правілаў для самазанятых, праект прадугледжвае і іншыя падатковыя новаўвядзенні:

  • стаўка падатку на даходы ад здачы нерухомасці звязаным кампаніям вышэй за 100 000 злотых вырасце з 12,5% да 15%;
  • для захавання льготы IP Box са стаўкай 5% плануецца ўвесці дадатковыя патрабаванні па найму супрацоўнікаў;
  • скарыстацца жыллёвай падатковай льготай паўторна можна будзе толькі адзін раз у тры гады
  • павялічыцца тэрмін, пасля якога маёмасць, выведзеная з бізнесу, можна будзе прадаць без уплаты падатку.

Ці можна пазбегнуць павышэння

Прапанаваныя змены прадугледжваюць магчымасць захаваць льготную стаўку, калі прадпрымальнік найме хаця б аднаго супрацоўніка на поўны працоўны дзень па працоўнаму дагавору. Аднак для многіх уладальнікаў малога бізнесу гэта можа аказацца менш выгадным, чым уплата павышанага падатку, паколькі да расходаў дададуцца заработная плата і абавязковыя ўзносы ў ZUS.

Пакуль ідзе гаворка пра праект рэформы. Калі змены будуць прыняты, новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2027 года


Чытаць далей